Журналіста Трафімовіча, якому зламалi нос, ізноў забiралі ў міліцыю
Там склалі пратакол за непадпарадкаваньне.
У пятнiцу раніцай журналіст Радыё Свабода ехаў здымаць пабоі ў судмэдэксэртызу. На вуліцы Кіжаватава да яго падышлі супрцоўнікі міліцыі, забралі тэлефон і зьвезьлі ў РУУС Заводзкага раёна.
— Мяне там яўна чакалі, — сказаў Антон Трафімовiч, паведамляе Радыё Свабода.
Ён патлумачыў, што раніцай яму званілі з Заводзкага РУУСу, прасілі, каб пад'ехаў на 10 хвілін. Але пра адміністрацыйны працэс інспэктар ня згадваў:
— Лічу, што мяне хацелі завабіць туды падманам.
Журналіст Свабоды правёў каля двух гадзінаў у міліцыі, ён адмовіўся даваць паказаньні і не падпісаў пратаколы: «Сказалі, што павязуць у суд, але адпусьцілі без тлумачэньняў. Я ўпэўнены, гэта проста яшчэ адна спроба застрашыць мяне і іншых журналістаў».
Антон Трафімовіч падаў заяву ў Сьледчы камітэт, просіць распачаць крымінальную справу па артыкуле 198 Крымінальнага кодэксу — перашкода прафэсійнай дзейнасьці журналіста.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное