Общество
Аліна Кашкевіч, Еўрарадыё

Журналіста Андрэя Пачобута аштрафавалі на паўмільёна

Актыўнага дзеяча незарэгістраванага Саюза палякаў Беларусі і журналіста “Cazety Wyborczej” Анджэя Пачобута аштрафавалі на 525 тысяч рублёў. Яго пакаралі за ўдзел у несанкцыяваным мітынгу, які нібыта адбыўся 17 студзеня 2009 года. Так вырашыла суддзя Ленінскага раённага суда Гродна Наталля Козел.

Нагадаем, што тады да Дома Польскага прыйшлі дзесяткі прыхільнікаў старшыні неафіцыйнага саюза Анжалікі Борыс. Яны хацелі паўдзельнічаць у сходзе рады, арганізаваным старшынём афіцыйнага СПБ Юзэфам Лучнікам. Аднак у сярэдзіну будынку іх не пусцілі.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)