Общество
Сяргей Балай

Журналіст Пачобут ужо рыхтуецца да суду

Следчыя органы прынялі рашэнне падоўжыць расследаванне па справе гарадзенскага журналіста Анджэя Пачобута яшчэ на месяц, да 21 лістапада.

Журналіст польскай Gazety Wyborczej, які абвінавачваецца ў паклёпе на прэзідэнта, успрыняў навіну спакойна і лічыць, што справа даўно гатовая для перадачы ў суд.

– Сітуацыя з чарговым працягам расследвання па маёй справе, як і сам факт узбуджэння гэтай крымінальнай справы, абумоўлены, на маю думку, выключна палітычнымі мэтамі ўладаў, – лічыцць Анджэй Пачобут. – У мяне няма ілюзій наконт нейкіх дапрацовак. Проста сітуацыя пакуль чакае свайго развіцця. Працэсуальна там усё даўно падрыхтавана. Яшчэ калі мне прад’явілі абвінавачанне, я азнаёміўся з матэрыяламі і заключэннямі экспертызы. Усе матэрыялы былі гатовыя для перадачы справы ў суд.

Журналісту цяжка прадказваць магчымае развіцце падзей па яго справе.

– Ведаеце, калі гэта датычыць цябе, трохі цяжка аналізаваць і загадваць, – іранізуе суразмоўца «Салідарнасці». – Лепей спытаць тых, хто замовіў гэту справу.

Анджэй Пачобут працуе ў звыклым рэжыме.

– Я працую так як працаваў, – кажа журналіст. – З прафесінага пункту гледжання мне трохі цяжка знаходзіцца пад падпіскай аб невыездзе, бо я не магу пакінуць Гродна, дзеля якога-небудзь рэпартажу. Але Гродна я вельмі люблю. Гэта вялікі горад і мне для камфортнага адчування дастаткова яго прасторы, – падсумаваў Анджэй Пачобут.

Нагадаем, што журналіст Gazety Wyborczej паўторна абвінівачваецца ў паклёпе на Аляксандра Лукашэнку на падставе артыкулаў, змешчатых на «Хартыі» і «Беларускім партызане». Анджэя Пачобута арыштавалі ў чэрвені, але пасля выпусцілі пад падпіску аб нявыездзе. Журналіст не прызнае сябе вінаватым, і нават адмовіўся даваць тлумачэнні следству.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)