Политика
Анастасія Зелянкова

Жонку Вячаслава Сіўчыка Галіну затрымалі прама на працы

Галіну Сіўчык забралі з працы і без тлумачэння прычын павезлі ў Ленінскі РАУС.

Як паведаміла “Салідарнасці” Галіна Сіўчык, яшчэ раніцай яе выклікалі ў аддзел кадраў.

— Мне сказалі, што званілі з міліцыі, каб удакладніць, ці сапраўды я тут працую? Я патлумачыла, што прычына такой увагі да мяне, звязана з маім мужам.

Днём на працу да Галіны наведаліся двое чалавек у цывільным.

— Яны заявілі, што я павінна праехаць з імі ў аддзяленне, — расказала па тэлефоне жанчына. — Аднак прычыну не патлумачылі, заявіўшы, што самі не ведаюць і толькі выконваюць загад. Зараз, як мне паведамілі, мы накіроўваемся ў Ленінскі РАУС.

Сам Вячаслаў Сіўчык пакуль знаходзіцца на свабодзе. Як паведаміў ён “Салідарнасці”, яшчэ ў суботу супрацоўнікі праваахоўных органаў спрабавалі трапіць да яго ў кватэру, аднак няпоўнагадовы сын палітыка адмовіўся адчыняць дзверы.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)