Жонка Алеся Бяляцкага атрымала прэмію для мужа ад імя Хілары Клінтан (відэа)

У дзень нараджэння Алеся Бяляцкага ягоная жонка Наталля Пінчук у Варшаве ад імя Дзяржсакратара Хілары Клінтан атрымала прэмію Human Rights Defenders Award для свайго мужа.

Амбасадар ЗША ў Рэспубліцы Польша Лі Фэйнстэйн, ўручаючы ўзнагароду адзначыў, што «адным з самых адважных змагароў за свабоду і правы чалавека быў і застаецца Алесь Бяляцкі, які стаяў ля вытокаў беларускага дэмакратычнага руху і быў заснавальнікам праваабарончага цэнтра «Вясна».

Нядаўна пра дзейнасць зьняволенага старшыні Праваабарончага цэнтру «Вясна» Алеся Бяляцкага быў зняты фільм.

25 верасьня праваабаронца сустрэў за кратамі свой 50-гадовы юбілей.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)