Экономика

Уладзімір Навасяд, Новы час

ЖКГ: забраць у дзяржавы нашае

Нягледзячы на тое, што ў Беларусі амаль 95% жылля знаходзіцца ў прыватнай уласнасці, яно пераважна ўпраўляецца дзяржаўнымі кампаніямі. Гэтая дыспазіцыя інтарэсаў — аснова ўсіх канфліктаў і скаргаў у сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

Пра тое, як выправіць сітуацыю, чаму адлічэнні на капрамонт падобныя да фінансавай піраміды і чаму варта адмяніць тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі, для «Новага Часу» разважае былы дэпутат парламента, кіраўнік арганізацыі «Эфектыўнае кіраванне будынкамі», юрыст Уладзімір Навасяд.

Асабліва важнае пытанне ў сферы ЖКГ — рэфармаванне сістэмы кіравання ў шматкватэрных дамах. Бо 71% жылога фонду — гэта менавіта шматкватэрныя дамы, а 29% — індывідуальныя. У суседняй Украіне гэтая прапорцыя — 50% на 50%, у Літве 58% на 42%. Адпаведна, і большасць выбаршчыкаў у нас пражывае ў шматкватэрніках, таму гэта як сацыяльна-эканамічнае, так і палітычнае пытанне.

Стаць «калектыўным гаспадаром»

Жыллёва-камунальная гаспадарка складаецца з жыллёвага сектару і камунальнай гаспадаркі. І яны моцна адрозніваюцца па форме ўласнасці. Жыллёвая гаспадарка, то бок наша з вамі жыллё, практычна на 95% знаходзіцца ў прыватнай уласнасці (у асноўным, ва ўласнасці фізічных асобаў).

Паводле дадзеных Белстату, агульны жыллёвы фонд Беларусі складае 256,4 мільёна квадратных метраў: у тым ліку дзяржаўны — 14,9 мільёна, прыватны — 241,4 мільёна «квадратаў».

Пры гэтым аб’яднаная таварыствамі ўласнікаў і арганізацыямі забудоўшчыкаў толькі прыкладна пятая частка плошчаў. Існуюць крыху болей за 2 тысячы таварыстваў уласнікаў і пад 8 тысяч жыллёвых кааператываў у шматкватэрных жылых дамах.

Працяг артыкула чытайце тут.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(3)