Политика

Зміцер Панкавец, Наша Нiва

Жанаты другі раз, сын піша вершы па-беларуску: што вядома пра сям’ю новага прэм’ер-міністра Рамана Галоўчанкі

Кіраўніком урада 4 чэрвеня быў прызначаны Раман Галоўчанка, які да нядаўняга часу ўзначальваў вайскова-прамысловы камітэт.

Раман Галоўчанка (злева)

Пра афіцыйныя старонкі біяграфіі чыноўніка ўжо нямала было напісана, «НН» жа раскапала некаторыя факты прыватнай біяграфіі прэм’ера.

Раман Галоўчанка нарадзіўся ў Жодзіне. Адтуль жа паходзяць маці, бацька, дзяды чыноўніка. Абодва дзяды былі ветэранамі Другой сусветнай.

Дзед па мячы Мікалай Цімафеевіч вярнуўся з вайны моцна пакалечаным, у яго не было вока, былі іншыя праблемы са здароўем. Працаваў ён на БелАЗе.

Дзед па кудзелі Валянцін Віктарынавіч Якаўлеў ад 1963 да 1973 гадоў быў дырэктарам філіяла Мінскага аўтамеханічнага тэхнікума, які адкрылі пры БелАЗе. Валянцін Якаўлеў таксама прайшоў вайну, быў падпалкоўнікам у адстаўцы. Ягоная жонка Клаўдзія працавала бібліятэкарам у палацы культуры БелАЗа.

Уся сям’я Галоўчанкаў жыла і жыве ў Жодзіне дастаткова кампактна: на вуліцы 40 гадоў Кастрычніку, а таксама ў раёне, які мясцовыя называюць «дзяржынкай», блізу Палаца культуры БелАЗа.

У дзеда прэм’ера па бацькоўскай лініі было трое сыноў: Аляксандр, Мікалай і Анатоль. Усе жывуць і сёння. Мікалай і Анатоль так і засталіся ў Жодзіне. Дарэчы, Мікалай папрацаваў выкладчыкам матэматыкі ў Жодзінскім тэхнікуме, які ўтварыўся базе вышэйзгаданага філіяла.

А вось Аляксандр у пачатку 1980-х пераехаў з Жодзіна ў Мінск. Ён знайшоў працу на МТЗ, працаваў у канструктарскім бюро. Атрымаў кватэру ў сталіцы. Сваякі расказваюць, што была яна ў старых дамах ля МТЗ.

У самім Жодзіне будучы прэм’ер-міністр пажыў толькі каля 10 гадоў. Пачынаў вучыцца ў СШ №1 Жодзіна. Давучваўся ўжо ў Мінску.

У канцы існавання СССР бацькі Рамана Галоўчанкі з’ехалі па працоўнай камандзіроўцы ў Фінляндыю. Туды бацьку адправілі з завода МТЗ, пражылі яны ў Хельсінкі некалькі гадоў, а потым вярнуліся ў Мінск.

Сам Раман не вучыўся ў той час у МДІМА. Раман быў адзіным дзіцём у сям’і. Ні братоў, ні сясцёр у яго няма.

У Галоўчанкі трое дзяцей. Старэйшы сын Георгій ад першага шлюбу, і дзве дачкі ад другога. Сын вучыўся ў гімназіі №36 на вуліцы Чэхава ў Мінску. Праяўляў выдатныя здольнасці па геаграфіі, удзельнічаў у алімпіядах.

Георгій Галоўчанка. Фота ask.fm

Пасля школы Георгій з’ехаў вучыцца ў Маскву, паступіў у МДТУ імя Баўмана на кафедру касмічных апаратаў і ракетаў-носьбітаў. Падпрацоўваў рэпетытарам па геаграфіі, матэматыцы, фізіцы.

У сацыяльнай сетцы ask.fm на пытанне, як будзе выглядаць твая радзіма праз 50 гадоў, Георгій Галоўчанка адказаў: «Ад мора да мора».

Георгій піша беларускамоўныя вершы. Вось адзін з іх, прыводзім яго ў арыгінале:

Дочкі ў прэм’ера ад другога шлюбу малыя, яны яшчэ не ходзяць у школу. Жыве сям’я Галоўчанкаў у Мінску на вуліцы Максіма Танка.

Фота з жонкай падчас працы ў ААЭ. Фота artmedia.ae

Класковский о смене правительства: «Лукашенко решил банально зажать гайки»

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 1.6(61)