Общество

Здымі кандыдата і атрымай фотакамеру, смартфон або букрыдэр

Рэсурс народнага маніторынга за выбарамі Electby.org сумесна з праектам «Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка» абвяшчаюць конкурс на лепшае фота і відэа на тэму парламенцкіх выбараў 2012 г.

Пераможцаў у трох намінацыях чакаюць фотакамера, смартфон і букрыдэр. Спецыяльны прыз будзе ўручаны аўтару найлепшай «фотажабы».

Дасланыя на конкурс фота і відэа мусяць быць крэатыўнымі, смешнымі ці нават абсурднымі. Дазваляецца выкарыстоўваць магчымасці праграм-фотарэдактараў.

Як паўдзельнічаць у конкурсе?

1. Зрабіць фотаздымак ці відэа па тэматыцы адной з намінацыяў. На конкурс дапускаюцца фота- і відэа, знятыя цягам сёлетняй перадвычай кампаніі;

2. Запампаваць фота ці відэа на сайт electby.org у катэгорыю “Фота/відэа конкурс” праз старонку //electby.org/act/submit альбо даслаць вашу конкурсную працу на адрас electbyorg@gmail.com. Пасля прагляду мадэратарам фота ці відэа з'явіцца на сайце electby.org, дзе за іх могуць галасаваць карыстальнікі Інтэрнэту. Дасылаць працы можна да 26 верасня ўключна.

3. Чакаць вынікаў галасавання, якія будуць падведзеныя 27-га верасня.

Галасаванне

Прагаласаваць за фота- ці відэа можа любы карыстальнік інтэрнэта, зайшоўшы на старонку electby.org з дасланым вамі відэа ці фота і націснуўшы на адну з сацыяльных кнопак, якія знаходзяцца пад кожным матэрыялам на сайце. Чым больш “лайкаў” назбірае ваша фота ці відэа, тым большыя шанцы ў вас перамагчы. Каб павялічыць шанцы на перамогу, можна агітаваць сваіх сяброў “лайкаць” ваша фота ці відэа. З аднаго карыстальніка сацсеткі дазваляецца па адным лайку, але ў кожнай сацсетцы ён можа паставіць па лайку, бо ўсе лайкі сумуюцца.

Галасаванне сканчаецца 26-га верасня ў 23:55.

Колькасць фота і відэа для ўдзелу ў конкурсе ад аднаго чалавека не абмежаваная. Працэдура і вынікі галасавання – цалкам празрыстыя. Накруткі і іншыя фальсіфікацыі не дапушчальныя. Пераможа той, хто ў адкрытай і шчырай барацьбе атрымае найбольшую сумарную колькасць галасоў-лайкаў!

Падрабязней з правіламі конкурса можна азнаёміцца на гэтай старонцы.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)