«Здабыццё Лукашэнкам права на правядзенне Еўрапейскіх гульняў было чыстым валюнтарызмам»
У гэтыя дні ў Беларусі праводзяцца II Гульні краін СНД. Назіральнікі падзяліліся сваімі ўражаннямі і параўналі падзею з Еўрапейскімі гульнямі-2019.
Выканаўчы дырэктар Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці Аляксандр Апейкін завіў Радыё Свабода:
– Гэта ня спорт, гэта нейкі турыстычны зьлёт, мясцовая спартакіяда… Нават з гледзішча прапагандысцкага эфекту тут поўны правал. Калі параўнаць з Еўрапейскімі гульнямі, якія прайшлі ў Мінску ў 2019 годзе, то тады была вельмі моцная іміджавая падзея. Беларускі народ у значнай ступені на нейкі час паверыў, што мы – адкрытая краіна, было шмат замежных турыстаў, трансляцыя на 80 краінаў свету.
Гісторык Аляксандр Пашкевіч таксама падзіліўся ўспамінамі.
– Нешта мне ўспамінаюцца зусім іншыя Еўрапейскія гульні, – піша Пашкевіч. – Агульны спартыўны ўзровень на іх быў, канешне, куды вышэйшы, чым цяперашнія Гульні краін СНД (хоць увогуле таксама вельмі нізкі), але разлікі на наплыў турыстаў, наколькі памятаю, тады зусім не апраўдаліся.
На чэмпіянат свету па хакеі так, шмат прыязджала, і гэта сапраўды быў добры іміджавы крок, а вось ЕГ ніякай звышцікавасці з боку іншаземцаў не выклікалі нават нягледзячы на бязвіз, спаборніцтвы зусім не прэстыжныя.
Ды і сярод беларусаў тая падзея, наколькі памятаю, нейкага вялікага водгуку не выклікала, хоць сродкі дзяржаўнай прапаганды штучна наганялі ажыятаж, стараючыся прадставіць Еўрапейскія гульні як нешта эпахальнае, чым увесь народ жыве і захапляецца.
Насамрэч жа нічога такога не было, здабыццё Лукашэнкам права на правядзенне гэтых гульняў было чыстым валюнтарызмам, вынікам таго, што ён зусім перастаў адчуваць грамадства і меў магчымасць рабіць што заўгодна, на яго рэальную думку не аглядаючыся і ствараючы яе сабе ў фантазіях.
Ажыятаж адмыслова стваралі карцінкамі, а рэальна да гэтых гульняў стаўленне было калі не варожае, то прынамсі збольшага абыякавае. Калі і выклікала што якую мінімальную цікавасць, то толькі цырымонія адкрыцця, за якую цяпер, відаць, пасадзілі б па даносу якой Бондаравай.
Увогуле тады ўжо ў грамадстве накапілася крытычная маса незадаволенасці ўладай, для якой адно што не было нагоды выйсці на паверхню. Гэта здарылася толькі праз год. Але перадумовы складаліся не ўвадначас.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное