Общество

ЗБС «Бацькаўшчына» атрымала прэмію імя Міколы Ганька (фота)

Урачыстае ўзнагароджанне адбылося 21 верасня падчас пасяджэння Управы МГА «ЗБС «Бацькаўшчына». Прэмію ўручыў Ягор Фядзюшын па даручэнні яе заснавальніцы Марыі Ганько – дзяячкі беларускай дыяспары ў Канадзе.

– У гэтым годзе мы вырашылі адзначыць прэміяй Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына» «за руплівую працу па кансалідацыі беларусаў замежжа і папулярызацыі беларускай культуры на Бацькаўшчыне і за яе межамі». На нашу думку кансалідацыя беларусаў замежжа – гэта вельмі важная справа, -- сказаў Ягор Фядзюшын. Інфармацыйны цэнтр МГА «ЗБС «Бацькаўшчына»

Прымаючы ўзнагароду кіраўнік МГА «ЗБС «Бацькаўшчына» Алена Макоўская адзначыла: «Гэтая прэмія – вельмі каштоўная і значная для нас, яна натхняе нас на далейшую працу на карысць Бацькаўшчыны».

Прэмія была заснавана ў 2009 годзе Марыяй Ганько ў гонар свайго мужа, выдатнага дзеяча беларускай эміграцыі Міколы Ганька. У папярэднія гады прэміяй уганароўваліся Вольга Іпатава (2009 г.) і Віялета Кавалёва (2010 г.) за вялікую асветніцкую працу і прапаганду дасягненняў беларускай эміграцыі ў Канадзе.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)