Затрыманы Сяргей Каваленка, які выйшаў у цэнтр Віцебска з трыма вялікімі бел-чырвона-белымі сцягамі

Ён выйшаў да так званага «сіняга дома» — дома № 28 па вуліцы Леніна — з трыма вялікімі бел-чырвона-белымі сьцягамі. Праз 20 хвілін яго затрымалі супрацоўнікі Чыгуначнага РАУС.

Апазыцыянэр Барыс Хамайда, які быў сьведкам інцыдэнту, распавядае: «Сьцягі былі вялізныя, прыкладна два на тры мэтры. Сяргей Каваленка выкрыкваў лёзунгі, накшталт «Слава нацыі!» і «Сьмерць халуям!». Сабралася шмат людзей, а неўзабаве пад’ехала міліцэйская машына і яго павезьлі ў пастарунак».

Сяргей Каваленка неаднаразова ладзіў у Віцебску акцыі зь бел-чырвона-белымі сьцягамі, і яго неаднойчы за гэта каралі. Самай «гучнай» акцыяй Сяргея Каваленкі стала вывешваньне бел-чырвона-белага сьцяга на навагодняй ёлцы на плошчы Перамогі ў Віцебску 7 студзеня 2010 году.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)