«Зайсці сюды можа кожны. Калі я адчыню»

Тусіць на вуліцы яшчэ холадна, сядзець у цёплай хаце – закалупала. Мы падрыхтавалі агляд самых нечаканых музеяў Менска, каб вы заўсёды маглі закасіць пад адукаванага і культурна падкаванага чалавека сталіцы. Сёння распавядзём пра Цэнтральны музей гісторыі спажывецкай кааперацыі. А што вы думалі – ёсць і такі!

Цэнтральны музей гісторыі спажывецкай кааперацыі хаваецца ад патэнцыйных наведвальнікаў у самым цэнтры Менска – на праспекце Пераможцаў, 17. У дзверы, потым -налева, потым яшчэ праз адны дзверы, потым – па лесвіцы, на другі паверх, а там – крама “Праспект”. І побач – хованка спажывецка-музейных экспанатаў.

Калі вы іх знайшлі – цісніце на пімпачку званка і маліцеся, каб вас пачулі. Бо, як кажа дырэктар музея Уладзімір Мікалаевіч Басаў: “Зайсці сюды можа кожны, калі я дзверы адчыню, канечне”.

Працяг фотарэпартажу глядзіце тут.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)