Общество

Загінулага Мікіту Крыўцова пахаваюць ў Маладзечне 25 жніўня

Развітанне з Мікітам Крыўцовым, якога знайшлі павешаным пасля ўдзелу ў мірнай дэманстрацыі ў Маладзечне, адбудзецца ў аўторак з 12.30 да 14.00 у рытуальнай зале на вуліцы Якуба Коласа, 50 у Маладзечне.

Пра гэта паведамляе Наша Ніва.

Мікіта Крыўцоў знік 12 жніўня. Ён прыехаў з Жодзіна ў Мінск і перастаў выходзіць на сувязь.  22 жніўня цела хлопца было знойдзена ў лесе на вуліцы Парніковай. Ён быў павешаны.

Мікіта – малады чалавек са сцягам. 9 жніўня ён ўдзельнічаў у акцыі Маладзечне.Фота Андрэя Рагінскага

Мікіта Крыўцоў удзельнічаў у мітынгу на Цэнтральнай плошчы. Гэта відэа, дзе малады чалавек адзін стаіць насупраць шэрагу міліцыянераў

Мікіта нарадзіўся у Вілейцы, некаторы час жыў у Маладзечне. Быў фанатам ФК «Маладзечна». Яго жонка і пяцігадовая дачка жывуць у Жодзіна.

28-гадовага маладога чалавека прыгадваюць як патрыёта, якому важная была нацыянальная гісторыя і культура, піша Рэгіянальная газета.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(7)