За Уладзіміра Някляева ўжо сабралі 100 тыс. подпісаў

За вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты лідара грамадзянскай кампаніі, пісьменніка Уладзіміра Някляева сабралі больш за 100 тыс. подпісаў, пра гэта паведаміла nn.by прэс-сакратар патэнцыйнага кандыдата Юлія Рымашэўская.

Юлія Рымашэўская зазначыла, што ў лічбах, якія паведамляліся грамадскасці дагэтуль, называлася лічба подпісаў,сабраных падчас паходаў па кватэрах, аднак не ўлічваліся подпісы, сабраныя ў пікетах.

– А сёння ўначы ў нас хапіла цярпення, каб падлічыць подпісы сабраныя ў пікетах, — сказала Рымашэўская і дадала, што па стане на раніцу 13 кастрычніка за вылучэнне Някляева сабрана 101 312 подпісаў.

Прэс-сакратар зазначае, што подпісы будуць збірацца і далей, а ў чацвер, 14 кастрычніка, пройдзе прэзентацыя перадвыбарчай каманды Някляева, у тым ліку людзей з рэгіёнаў.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)