Политика

За перадвыбарчую скаргу пагражаюць забраць дзяцей

Мастоўскую актывістку БХД Аленк Давідовіч выклікаюць на пасяджэнне камісіі па справах непаўнагадовых і пагражаюць адабраць у яе двух яе дзяцей. Старшынёй гэтай камісіі з'яўляецца намесніца старшыні райвыканкама Таісія Мурына, на якую якраз мастоўскія актывісты БХД пісалі скаргу падчас перадвыбарчай кампаніі.

Як паведамляе прэс-служба БХД, скарга была напісаная падчас агітацыі і датычылася факту ўдзелу у агітацыйнай кампаніі Аляксандра Лукашэнкі замежных грамадзянаў падчас так званага аўтапрабегу "За Беларусь", які распачынаўся з Піцера і праходзіў па шмат якіх гарадах Беларусі. У Мастах сустрэчу ўдзельнікаў гэтага аўтапрабега арганізоўвала Мурына.

Алена Давідовіч была сярод падпісаўнаў гэтай скаргі. Жанчына таксама ўдзельнічала ў агітацыйнай кампаніі Віталя Рымашэўскага, а падчас галасавання была назіральніцай на ўчастку.

Алена адна выхоўвае двух дзетак: пяцігадовую дзяўчынку і гадавалага хлопчыка. І адразу пасля заканчэння выбарчай кампаніі на яе распачаўся ціск. 27 снежня да яе прыйшла інспектар па справах непаўнагадовых і склала акт аб абследаванні ўмоваў пражывання дзяцей. У Алены Давідовіч таксама пыталіся, ці не пакідае тая дзяцей адных дома. Правамернасць такой праверкі інспектар патлумачыла наяўнасцю нейкай ананімкай ад жыхароў дома пра тое, што Алена неналежным чынам выконвае бацькоўскія абавязкі.

Сама ж Алена сцвяджае, што такога ніколі не было, і калі яна сыходзіць на працяглы час, яна, вядома, заўсёды просіць пасядзець з дзеткамі сваякоў. Яна не стаіць на ўліку так званых сацыяльна недобранадзейных бацькоў, ды і ўмовы пражывання дзетак інспектар прызнала адпаведнымі ўсім нормам.

Такія захады з боку органаў Алена звязвае з яе ўдзелам у выбарчай кампаніі і не выключае асабістай помсты ёй намесніцы старшыні райвыканкама Мурынай.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)