Политика
«Наша Ніва», фота Юліі Дарашкевіч

З кватэры, якую арандуюць сябры Руху за Свабоду, выносяць маёмасць

Нагадаем, што 18 лістапада 2008 года судовы выканаўца суда Першамайскага раёна прыняў рашэнне пра апісанне маёмасці актывіста Руху за Свабоду Аляксея Кавальца ў кватэры, якую здымае актывіст.

Вопіс быў праведзены «дзеля выканання прысуду прапісанаму ў гэтай кватэры сыну ўладальніцы кватэры — Аляксандру Пыжкову», які быў асуджаны да пяці гадоў пазбаўлення волі за махлярства ў вельмі буйным памеры.

Актывіст Руху за Свабоду Аляксей Кавалец арандаваў кватэру ў маці асуджанага. У судовым лісце канфіскацыі ў якасці пагашэння доўгу каля 50 пунктаў. Аляксей Кавалец падаў пазоў у суд Мінска па факце апісання маёмасці, аднак са спісу былі выключаныя толькі дзевяць прадметаў.

Як заявіў «НН» лідэр РС Аляксандр Мілінкевіч, гэтая канфіскацыя мае за мэту «яшчэ больш аддаліць Беларусь ад Еўропы і закансерваваць рэжым». Паводле слоў Мілінкевіча, яго асабіста канфіскацыя не надта турбуе.

«Як адсюль рэчы вынеслі, так на іх месца мы новыя занясем», — заявіў ён.

Паводле слоў Аляксея Кавальца, тое, што зараз адбываецца на кватэры, якую здымае асабіста ён для патрэб руху, — абсурд. Спадар Кавалец нагадаў, што суд Першамайскага раёна пастанавіў канфіскаваць толькі маёмасць аднаго з прапісаных у дадзенай кватэры. Аднак, ігнаруючы заканадаўства, канфіскоўваецца чамусьці і маёмасць, якая належыць афіцыйна зарэгістраванай [17 снежня 2008 г.] арганізацыі.

Прадстаўнік жа суда, у сваю чаргу, адзначыў, што ніякага палітычнага адцення дадзеная канфіскацыя не мае. «Мы проста выконваем рашэнне суда», — падкрэсліў ён.

interfax.by паведамляе, што прадавацца рэчы будуць у Гандлёвым доме «Усходні».

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)