З дапамогай прафсаюза работнікі дамагліся памяншэння прад`яўленай нястачы амаль на палову

Прававы інспектар прафсаюза РЭП па Гомельскай вобласці Леанід Судаленка ўпэнены, что прадаўцам прыходзіцца плаціць толькі за сваё маўчанне! Суд павінен вызваліць ад матэрыяльнай адказнасці, калі работнік дакажа, што прымаў усе залежныя ад яго меры па захаванні тавару.

25 сакавіка ў судзе Савецкага раёна Гомеля разгледжаны чарговы пазоў працадаўцы да сваіх работнікаў аб спагнанні шкоды, нанесенай пры выкананні працоўных абавязкаў. Суддзя Юры Валашыненка паменшыў памер прад'яўленай да прадаўцоў з боку РУП «Гомельхлебпрам» нястачы амаль на палову. Аб акалічнасцях справы распавядае прававы інспектар прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) па Гомельскай вобласці Леанід Судаленка.

Прафсаюзны юрыст, які на працягу апошняга часу рэгулярна абараняе прадаўцоў і нават цэлыя працоўныя калектывы ад грашовых прэтэнзій наймальнікаў і прадстаўляе іх інтарэсы ў судах, лічыць, што пазбегнуць матэрыяльнай адказнасці ў сілах кожнаму прадаўцу.

Працяг чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)