Юрый Шаўчук: «Лукашэнка – гэта шлях у тупік»

«Беларускае грамадства завязла, і я баюся, што калі перавыберуць Лукашэнку, то будзе такая трагедыя. Бо Масква, тамтэйшы бізнес, разарве Беларусь, палову фабрыкаў, заводаў закрыюць», – заявіў лідар рок-гурта ДДТ.

«Вядома, Лукашэнка дастаў ужо ўсіх. Але ў нас у Расеі лічаць, што сяляне пры ім жывуць добра, дарогі лепшыя, чым у Расеі, – распавёў Юрый Шаўчук у інтэрв'ю тэлеканалу «Белсат». – Але Лукашэнка – гэта шлях у тупік. Усе гэтыя датацыі… Ён круціцца, спрабуе ўсіх перахітрыць».

Юрый Шаўчук таксама згадаў пра сваю сустрэчу з Уладзімірам Някляевым. «Як чалавек ён мне вельмі спадабаўся, мы вельмі добра паразмаўлялі», – дадаў музыка.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)