Яраслаў Раманчук: «Сярэдні заробак — гэта падман»
Эканаміст, кіраўнік цэнтру Мізэса пракамэнтаваў задачу Лукашэнка дасягнуць сярэдняга заробку ў 1,5 тысячы рублёў.
— Калі сьвятар уваходзіць у храм, яму трэба нешта добрае казаць для паствы, каб паства паверыла ў загробнае жыцьцё, што на тым сьвеце ёй будзе добра. Нашых людзей хвалююць заробкі — пра што іншае можна яшчэ казаць? Тысячу рублёў ужо «намалявалі», трэба казаць пра іншую вышыню — 1500, — кажа Яраслаў Раманчук на Радыё Свабода. — Сярэдні заробак — гэта падман, ён расьце за кошт тых, хто зарабляе больш, а асноўная частка, 70–75% людзей атрымліваюць менш за 300 даляраў.
Так што гэта рэакцыя на тое, што людзі пачалі адчуваць няроўнасьць даходаў. Яны пачынаюць разумець, што гэтая эканамічная палітыка спрыяе толькі багатым — работнікам банкаўскай і фінансавай сфэры, айцішнікам. І вось для таго, каб у астатніх таксама зьявілася асалода ў роце, Лукашэнка прывёз абяцанкі высокіх заробкаў. Ён гэта робіць ужо 23 гады.
На жаль, людзі «купляюцца» на гэты падман, вераць, што ён нейкім цудам гэта можа зрабіць. Так што наш «чараўнік» вельмі добра разумее містычны характар абяцанак, добра ведае настроі беларусаў, якія працягваюць, на жаль, верыць у казкі, а ня верыць стану сапраўднай эканомікі».
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное