Общество
Ігар Мельнікаў, «Новы час»

Яны не захацелі быць паслухмянымі рабамі

Паўстанне ў Варшаўскім гета было адным з найбольш моцных узброеных выступаў грамадзян супраць нацыстаў.

Даведзеныя да адчаю людзі замест таго, каб паслухмяна ісці на бойню, выбралі загінуць як салдаты са зброяй у руках.

У красавіку спаўняецца 70 гадоў Паўстанню. Гэта падзея амаль не даследавалася ў айчыннай гістарыяграфіі, а наша грамадства, мабыць, упершыню даведалася пра тую трагедыю толькі паглядзеўшы выдатны галівудскі фільм Рамана Паланскага «Піяніст». А між тым, гэта тэма патрабуе больш глыбокага даследавання і асэнсавання.

Габрэйскі раён

Да пачатку Другой сусветнай вайны габрэйскае насельніцтва Варшавы складала, па розных падліках, каля 400 тысяч чалавек, прычым большая частка, каля 300 тысяч, жыла ў так званым габрэйскім квартале. У тым жа раёне Варшавы жылі і каля 80 тысяч палякаў.

Прадстаўнікі габрэйскай інтэлігенцыі жылі ў іншых раёнах польскай сталіцы. Неўзабаве пасля акупацыі Польшчы па загаду губернатара Ханса Франка палякі, якія пражывалі на тэрыторыі будучага гета, былі адселеныя, а іх месца занялі габрэі з іншых раёнаў Варшавы.

Працяг тут.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)