Общество
Ігар Мельнікаў, «Новы час»

Янкі супраць конніцы Будзённага

Падчас польска-бальшавіцкай вайны 1920 года на баку Другой Рэчы Паспалітай ваявалі амерыканскія пілоты. Адзін з іх потым стаў заснавальнікам “Pan American Airways” і рэжысёрам фільму «Кінг-Конг».

10 верасня 1919 года Міністэрства вайсковых спраў Польшчы пагадзілася на стварэнне амерыканскай малой паветранай эскадрыллі пад камандаваннем маёра Фонт ле Роя. Янкі дабіраліся да месца новай дыслакацыі тайна, за ўласны кошт, каб не прыцягваць залішнюю ўвагу. Ужо ў кастрычніку да першапачатковай групы далучыліся прыбыўшыя з Лондану паручнік Эдмунд Пайк Грэйвс і паручнік Эліот Уільям Чэс.

14 кастрычніка 1919 года амерыканцы былі прыняты ў Бельведэры начальнікам польскай дзяржавы Юзэфам Пілсудскім, а праз тры дні былі накіраваны ў Львоў, дзе ўвайшлі ў склад 7-й авіяэскадрыллі пад камандаваннем паручніка Людаміла Райскага, будучага камандуючага вайсковай авіяцыяй Другой Рэчы Паспалітай. Разам з амерыканцамі ў паветраную эскадрыллю ўваходізілі і польскія пілоты. Ужо 18 кастрычніка Людаміл Райскі перадаў паўнамоцтвы камандзіра маёру Сэдрыку Фаунт ле Рою. Хутка баявая адзінка стала называцца “7-я баявая эскадрылля імя Касцюшкі”.

Самалёты 7-й эскадрыллі. Фота з архіва Ігара Мельнікава

Цалкам артыкул чытайце тут.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)