Комментарии
Аляксандр Горбач, kuliany.by

Якімі савецкая прапаганда малявала заходніх беларусаў

Сярод шматлікіх матэрыялаў, што змяшчаліся гэтымі днямі ў розных сродках масавай інфармацыі з нагоды 17 верасня — дня, калі ў Заходнюю Беларусь прыйшлі гэтак званыя «першыя Саветы», — маю ўвагу прыцягнулі савецкія прапагандысцкія плакаты, а менавіта тое, якімі на іх прадстаўлены «гаротныя» беларусы.

Што праўда, без традыцыйнага «каўтуна ў валасах», але паглядзіце, як бедненька «апранутыя»: у абтрапаных, залапленых кашулях і нагавіцах. Нават у гэтага, што цалуецца з чырвонаармейцам, я налічыў на кашулі аж тры лапіны. І гэта толькі з правага боку! Можа злева ў яго зусім там усё падрана, ці рукава няма… А худыя! А босыя!..

А вось фотаздымкі маіх аднавяскоўцаў, мае радні, зробленыя ў 1930-х гадах. Падкрэсліваю, фота не паноў якіх, не гараджан, а менавіта вяскоўцаў, простых сялян.

Адрозніваецца, праўда?

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)