Экономика

Аляксандр Кур’яновіч, Новы час

Які дзень Лукашэнка назваў самым цяжкім у сваім жыцці

25 год таму ў Беларусі правялі першую дэнамінацыю пад значны рост цэнаў на хлеб і малако.

12 жніўня 1994 года Кабінет Міністраў і Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь зацвердзілі сумесную пастанову №15/1 пад назвай «Аб дэнамінацыі беларускага рубля».

Гэтая запланаваная фінансавая акцыя праводзілася ў традыцыйных для ўсяго свету мэтах: спрашчэнне разлікаў, а таксама прывядзенне ў адпаведнасць вартасці грашовай адзінкі яе наміналу. Дэнамінацыя беларускага рубля ў дзесяць разоў павінна была адбыцца 20 жніўня.

Нечаканы «падарунак»

Для шараговых беларускіх жыхароў аб’ява пра дэнамінацыю сапраўды была сюрпрызам. Ні ў перадвыбарчай праграме кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Лукашэнкі, ні ў заявах новага ўрада на чале з Міхаілам Чыгіром ані слова не было пра дэнамінацыю.

У праектах прэзідэнцкай праграмы надзвычайных захадаў па пераадоленні крызісных з’яваў у беларускай эканоміцы, якія пачалі бурна абмяркоўвацца ў сродках масавай інфармацыі, адсутнічалі ўсялякія намёкі, датычныя рэформы грошай.

Такім чынам, рашэнне наконт правядзення дэнамінацыі было, хутчэй за ўсё, спантанным, яго прынялі ў апошні момант і пры вельмі важных абставінах.

Справа ў тым, што з 10 жніўня 1994 года (пазней Лукашэнка назваў гэты дзень самым цяжкім у сваім жыцці) істотна падвышаліся кошты на тыя харчовыя тавары, якія былі асноўнымі ў спажывецкім кошыку большасці насельніцтва, — хлеб і малако.

Урадавыя колы пралічылі, што ўся ўвага жыхароў будзе скіраваная на падвышэнне цэнаў, а таму шараговы грамадзянін «праглыне» дэнамінацыю. І не памыліліся.

Нягледзячы на адносна высокі крэдыт даверу да новага кіраўніцтва і кампенсацыйныя расходы ў памеры 75–80 тысяч рублёў, найменш абароненым сацыяльным слаям (непрацуючыя пенсіянеры, студэнты, афіцыйна зарэгістраваныя беспрацоўныя і інш.), «хлеб і малако» выклікалі моцную незадаволенасць большай часткі насельніцтва.

Віцэ-прэм’ер па сацыяльных пытаннях Віктар Ганчар вымушаны быў апраўдвацца праз СМІ: маўляў, кампенсацыі дастатковыя, за іх выплатамі ўсталяваны жорсткі кантроль, а восенню прывялі да арганізаваных выступаў сталічнага студэнцтва пад лозунгамі «Дзякуй прэзідэнту за хлеб і малако!», «Малако і хлеб — студэнцкі абед!», што стала пачаткам шматгадовага супрацьстаяння прагрэсіўнай часткі беларускай моладзі новай уладзе.

Працяг артыкула чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4(4)