Общество
Алесь Герасіменка, Generation.by

Як зрабіць шалёна папулярны беларускамоўны паблік vkontakte

Ты штодзень заходзіш у VK, каб абнавіць стужку навінаў, і замест звычайных разумных-вясёлых-цынічных малюнкаў, што ў апошнія месяцы дамінуюць у гэтай сацыяльнай сетцы, на вочы трапляецца прыгожы малюнак з дасьціпным, але троху філязофскім тэкстам.

Гэта сьведчыць пра дзьве рэчы: адзін з тваіх сяброў хутчэй за ўсё падпісаўся на старонку Lit.bel., што ў сваю чаргу робіць твайго сябра адным зь яе 17 тысячаў падпісчыкаў. Мы высьветлілі, хто стаіць за гэтай старонкай, якая цяпер паказвае самы хуткі рост сярод усіх беларускамоўных «паблікаў».

Казаць, колькі цяпер падпісантаў у Lit.bel, проста ня мае сэнсу: у той момант, калі Generation.bY дамаўляўся на інтэрвію зь яе заснавальнікам Сяргеем Савічам, старонку праглядалі каля 10 тысячаў чалавек, у момант размовы яе аўдыторыя вырасла да 17 тысячаў, а ўжо на наступны дзень да яе дадаліся яшчэ паўтысячы чалавек.

Як сьцьвярджае Сяргей, такую папулярнасьць публічная старонка здабыла дзякуючы ягонаму энтузіязму, пэўнаму вопыту працы ў гэтай сацыяльнай сетцы і празь цягу аўдыторыі да беларускай мовы.

Працяг глядзіце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)