Общество
Алена Барэль, «Новы час»

Як жыве кухар дзіцячага кафэ

Тлустая жанчына з чарпаком у руцэ, абавязкова нешта недасыпае і недалівае ў стравы, а пасля працы тое недасыпанае і недалітае цягне дахаты. Сям’я кухара заўсёды будзе сытай, лічаць людзі. Памыляюцца.

Кухар дзіцячага кафэ гандлёвага комплексу «Сталічны» Наталля Лузіна раскрывае НЧ сваю «пякельную кухню». Яна атрымлівае 2 мільёны 700 тысяч — гэта сярэдні кошт 27 прыгатаваных ёю абедаў, ці $ 310 — разлік за засмажаныя прыдзірлівым кіраўніцтвам нервы, адсутнасць паветра і вокнаў у цеснай каморцы і дробныя траўмы, парэзы і апёкі.

Сысці з кухонных галер 20-гадовая дзяўчына зможа толькі ў ліпені, бо працуе на аб’екце харчавання пры мінскім ЦУМе па размеркаванні пасля кулінарнага каледжа.

Дзе раней таўкліся аматары пладова-ягадных вінаў «Для нас», «Прошлогодняя кадриль», «Поздняя любовь», зараз вісіць прыгожая шыльда «Дзіцячае кафэ» і паблісквае мармур леташняга рамонту. За столікамі сядзяць і ўсміхаюцца праз шкло мінакам не бесклапотныя лайдакі, як у іншых кафэ і кавярнях, а ўзорныя бацькі з малымі дзеткамі. Наўрад ці яны ведаюць, што іх смачныя супчыкі, салацікі дый прыгожыя дэсерты гатуе адзін чалавек, схаваны ў вузенькім, з дрэннай вентыляцыяй і без вокнаў памяшканні.

— «Ну што, прадукты ўжо не купляеш?» Так пытаюцца ў мяне тыя, хто даведваецца пра маю працу, — кажа Наташа. — Тут не тое, каб вынесці, у рот нельга нічога пакласці — паўсюль камеры відэаназірання, прыношу ежу з дома, у пластыкавым латочку, дый тую няма калі есці — замова за замовай… На харчаванне аднаго працаўніка кафэ штомесяц вылучаецца 300 тысяч, але лічба толькі на паперы, мы не бачым ні ежы, ні грошай. Таму, калі я вяртаюся дахаты ўвечары, стомленая і галодная, адразу кідаюся да лядоўні, нешта піхаю сабе ў рот, а потым — спаць.

Працяг артыкулу чытайце тут.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)