Общество
Аляксандра ПАРАХНЯ, Рэгіянальная газета

Як у Маладзечне андатру лавілі

У чацвер, 18 красавіка, у адным з маладзечанскіх двароў знайшлі андатру. Водная жывёліна невядома адкуль з’явілася ля падвальнага акна дома па вуліцы Талстога.

Аб госці, якая завітала у горад, паведамілі “Рэгіянальнай газеце” супрацоўнікі ЖРЭУ №2. Менавіта ў іх акенца і зазірнула андатра.

Здавалася б, справа простая: каб дапамагчы жывеліне, трэба яе вылавіць і адвесці ў бліжэйшы вадаем.

Па дапамогу спачатку звярнуліся ў МНС. Але там супрацоўнікам ЖРЭУ адказалі, што з такімі справамі варта тэлефанаваць не да іх.

Карэспандэнтка “Рэгіянальнай газеты” пачала шукаць дапамогі ў іншых службах.

Спачатку вызваўся дапамагчы “Камунальнік”, у абавязкі якога ўваходзіць вылоўліванне бадзяжных сабак. Але брыгада па вылоўліванні толькі адна, і на той момант яна працавала ў весцы Маркава. Колькі давядзецца яе чакаць – невядома. Да таго ж у іх няма спецыяльных прыладаў для вылоўлівання дзікіх жывел.

Наступны крок – зварот да мясцовай паляўнічай гаспадаркі. Здавалася б, яна мае непасрэднае дачыненне да дзікіх жывел. Але адтуль нас накіравалі па іншым адрасе. Цяпер – у інспекцыю па ахове прыроды.

Там дапамагчы таксама не змаглі.

Спачатку параілі: “проста злавіце яе, і хай плыве”. Куды можа плыць андатра ў цэнтры горада – не ўдакладнілі.

Пасля параілі звярнуцца да афіцыйнага дакумента – распараджэння Маладзечанскага райвыканкама аб дапамозе дзікім жывелам у бядзе. А таксама – патэлефанаваць начальніку ЖРЭУ, да якога адносіцца дом, у які завітала андатра.

Гісторыя з доўгімі тэлефанаваннямі прывяла нас да начальніка таго самага ЖРЭУ, да акна якога прыйшла андатра. Менавіта ен і дапамог у гэтай сітуацыі.

Ужо праз некалькі хвілін пасля званка нам паведамілі, што андатру злавілі і адвязуць у вадаем у Насілаве.

Атрымалася, жывелінка і сама ведала, дзе знаходзіцца яе ратунак і прыйшла пад неабходнае акенца.

Ратаванне зацягнулася больш чым на тры гадзіны. Увесь час, пакуль адна службы перанакіроўвалі нас адна на адну, супрацоўнікі ЖРЭУ паспелі пасябраваць з андатрай, прапанаваўшы ей і паесці, і папіць.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)