Общество

Як у Беларусі зарабіць грошы на медыцынскім турызме

Беларускі ўрад заўсёды раіў рабіць нашую радзіму цікаваю для іншаземцаў. Нарэшце грамадзяне прыслухаліся да яго парадаў: 24-гадовы мянчук Улад Андросаў два гады таму адкрыў уласны бізнес у галіне медыцынскага турызму.

Схема бізнесу даволі простая: ёсць кліент з недахопам зубоў, крывым носам або малымі грудзямі, які жыве ў Штатах, Еўропе або іншай краіне ўсеагульнага дабрабыту. У яго ёсць страхоўка, але яна не пакрывае аперацыі «па жаданні» – гэта ўсё, што звязана з фігурай, прыгажосцю ды іншымі не вызначальнымі для жыцця і здароўя фактарамі. А яшчэ чарга ў гэтай краіне на такія аперацыі аграмадная, як Вялікае Княства Літоўскае, – дабрабыт жа ўсеагульны.

Таму і даводзіцца шукаць вольнага доктара за мяжой. А каб не згубіцца ў мове, коштах ды транспарце, кліенту трэба звярнуцца па дапамогу да медыцынскага тур-аператара – пасярэдніка, які забяспечыць пацыенту «мяккую пасадку» ў крэсла той або іншай клінікі. Ён і ў аэрапорце сустрэне, і з доктарам пазнаёміць, і нават у гандлёвы цэнтр за тышоткай звозіць. А пасля яшчэ і пра здароўе будзе запытваць.

Працяг артыкулу чытайце тут.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)