Юлія Аляксандрава, здымкі прадстаўленыя Ганнай Вольскай, Фота Юрыя Сідуна, generation.by
Як Святлана Зелянкоўская стала каралевай Барахляндыі, а Ганна Хітрык – гатычнай прыгажуняй (фота)

Падртыхтоўка да Новага года ідзе вельмі актыўна. Сваю добрую «навагоднюю казку» ноччу, у атмасферы творчасці і засакрэчанасці знялі Ганна і Лявон Вольскія.

– Заўжды напярэдадні Калядаў и Новага году хочацца чымсьці парадаваць сябе і сяброў. Нечым гэткім… неардынарным, – распавялі арганізатары праекта. – Бо кожны, нягледзячы на ўзрост і дарослыя звычкі і захапленні, у душы напярэдадні гэтых святаў набліжаецца да свайго дзяцінства. Можа быць, таму нам і захацелася казкі. Чароўнай навагодняй казкі, дзе, як заўжды, дабро змагаецца са злом, прынцэса замкнёная ў замкавай вежы. У ёйнага бацькі, караля, настрой зьмяняецца настолькі імкліва, як і ягоныя бліскучыя гарнітуры, нячысьцікі – Ведзьма, Лесавік і Ваўкалак робяць свае цёмныя справы… Карацей, сапраўднае навагодняе казкі – з усімі атрыбутамі ды аптымістычным фіналам.

Як паведамляе Еўрарадыё, рэжысёрам фільма стаў вядомы па працы над апошнімі кліпамі «Ляпіса Трубяцкога» Мацвей Сабураў, а галоўныя ролі выконвалі вядучыя акторы тэатра імя Янкі Купалы Алег Гарбуз, Ганна Хітрык, Святлана Зелянкоўская ды іншыя.

Арганізатары пакуль трымаюць усе падрабязнасці у таямніцы, але вядома, што Святлане Зелянкоўскай дасталася роля каралевы краіны Барахляндыі, а вобраз Ганны Хітрык падобны да «ракавой прыгажуні»… Праект сапраўды абяцае быць цікавым і непадобных да іншых навагодніх фільмаў.

Нягледзячы на вялікую колькасць уласных праектаў, артысты знайшлі вольны час для здымак – ноччу.

– Цяжка было пад раніцу, – распавядала пасля здымак Святлана Зелянкоўская. – Але ўсё адно было весела, бо здымкі файныя і прыемныя. Творчая атмасфера вельмі добрая. Да таго ж, вакол усе сябры, Вольскі стараецца атмасферу зрабіць адпаведную — бо мы робім казку, а не проста працуем. І такое адчуванне было ўсю ноч, калі я здымалася.

Сама казка атрымалася, паводле словаў акторкі, «цікавай і для дарослых, і для маленькіх, бо яна шчырая!»:

– Хаця там і сатыры хапае, і фарсу, і ўсялякіх паралеляў ды прататыпаў. Але ўсё адно яна добрая — вось што мяне падкупіла адразу.

Паводле слоў Лявона Вольскага, калі фільм будзе зроблены, яны прапануюць адказным асобам паказаць яго ў кінатэатрах «Перамога» ці «Кастрычнік», але спадзяванняў на станоўчы адказ няма…

Оцени статью:
1
2
3
4
5
Средний балл - 0 (оценок:0)