Комментарии
Ігар Мельнікаў, Новы час

Як Сталін і Гітлер дзялілі Еўропу

Ужо ішла Другая сусветная вайна. І Ліга Нацый аб'явіла Германію агрэсарам. А ў Маскве пасля трохдзённых кансультацыі Германія і СССР 28 верасня 1939 года падпісалі дамову аб сяброўстве і мяжы. У гэты час злучэнні Самастойнай аператыўнай группы польскай арміі «Палессе» мужна змагаліся з агрэсарам.

Немцы на новай мяжы з СССР

На сустрэчы наркамаў замежных спраў СССР Вячаслава Молатава і міністра замежных спраў Трэцяга Рэйху Іяхіма фон Рыбентропа планавалася абмеркаваць далейшы лёс акупаванай Польшчы. Аднак фактычна ў Крамлі два дыктатары праз савіх падначаленных працягвалі абмяркоўваць падзел сфер уплываў ва Усходняй Еўропе.

У гэтым кантэксце Масква дамагалася ад Берліна адмовы ад правоў на Літву. У адказ савецкі бок прапанаваў аддаць нацыстам частку Варшаўскага і Люблінскага ваяводстваў, на тэрыторыі якіх ужо знаходзіліся падраздзяленні РСЧА.

Пры гэтым варта разумець, што фактычна Сталін патрабаваў ад Гітлера права на ўсю Прыбалтыку. Паралельна з перамовамі з германскім міністрам Крэмль працягваў ціснуць на пастаўленных у безвыходны стан прыбалтаў. У выніку у дзень падпісання савецка-германскай дамовы Эстонія пагадзілася на размяшчэнне на сваёй тэрыторыі савецкіх вайсковых баз.

У дамове аб сяброўстве і мяжы былі адзін даверны і два сакрэтных пратаколаў.

Працяг артыкула чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)