Комментарии
Сяргей Салаўёў, Новы час

Як расійскія праблемы ператвараюцца ў беларускія

Наш асноўны гандлёвы партнёр вуснамі свайго прэм’ера Мядзведзева заявіў, што Расія поўнасцю прыстасавалася да заходніх санкцыяў.

Але, тым не менш, паводле дадзеных расійскіх статыстыкаў, аднаўленне паказчыкаў расійскай прамысловасці, якое Расстат фіксаваў у першай палове года, пайшло на спад. У трэцім квартале тэмпы росту вытворчасці замарудзіліся больш чым удвая. Фабрыкі і заводы ў сегменце апрацоўкі вярнуліся ў «мёртвую зону» стагнацыі і калянулявых паказчыкаў на мяжы хібнасці вымярэнняў.

А калі ў Расіі стагнацыя — дык і грошай, каб набываць нашу прадукцыю, у іх паменее.

Калі будуць увогуле. Таму што асноўны даход Расіі — сыравіна, а канкрэтна — нафта. Між тым, аналітыкі «Bank of America» кажуць, што да заканчэння нафтавай эры засталося 5 гадоў.

З такім прагнозам згодны і кіраўнік Ашчадбанка Расіі Герман Грэф. Ён зазначыў, што ў выніку нафта паўторыць лёс вугалю і драўніны. Паводле прагнозу МВФ, нафта ў 2040 годзе будзе каштаваць 15 долараў за барэль. «Гэта не тое, што можа задаволіць нашу краіну. 20-25 гадоў да гэтай перспектывы — вельмі маленькі тэрмін», — сказаў Грэф.

А калі Расія страціць галоўную крыніцу свайго даходу, хто будзе набываць нашы харчы?..

Што тым часам адбываецца ў эканоміке Беларусі, чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)