Лица
Воля Афіцэрава, Наша Ніва

Як пад Мінскам прайшла юбілейная «Камяніца». Фотарэпартаж

Дзясяты раз фестываль аб’яднаў прыхільнікаў беларускай народнай і традыцыйнай культуры ў Музеі архітэктуры і побыту, што ў Строчыцы.

Шмат сапраўдных беларусаў і беларусак у вышыванках учора можна было сустрэць на выхадзе з метро «Малінаўка» — адтуль быў арганізаваны транспарт на фестываль «Камяніца».

Сёлета на «Камяніцы» была вялікая музычная праграма на некалькі сцэнаў, розныя майстар-класы, фудкорт з беларускай традыцыйнай ежай, дзіцячая пляцоўка, гульні для усёй сям'і, вуліца рамёстваў. Уваход для наведнікаў у нацыянальных строях быў бясплатны.

Хэдлайнерамі фестываля былі этна-трыа «Троіца», дуэт Лявона Вольскага і Паўла Аракеляна, гурт Trollwald. Таксама гледачы паглядзелі выступы гуртоў «Стары Ольса», Змітра Вайцюшкевіча & WZ-Orkiestra. Адбыўся паказ калекцыі адзення ў этнастылі.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)