Общество

Як калегі адстаялі ціск на супрацоўнікаў «Белэнергасеткапраекта»

Кіраўніцтва прадпрыемства на гэтым тыдні пачало праз пратэсты выклікаць работнікаў і прапаноўваць напісаць заявы на звальненне, пагражаючы інакш звольніць «паводле артыкулу».

У адказ 90 працаўнікоў прадпрыемства напісалі ліст да кіраўніцтва РУП «Белэнергасеткапраект» і да кіраўніцтва канцэрна аб тым, што ў выпадку іх звальнення, яны гатовыя самі звольніцца. Адпаведны ліст ад імя прафсаюзнай ячэйкі быў дасланы на імя прафсаюзнага кіраўніцтва галіны, паведамляе Белсат.

У выніку кіраўніцтва прадпрыемства паведаміла, што ўсе, хто быў вымушаны напісаць заявы на звальненне, могуць адклікаць іх. Пры гэтым кіраўніцтва пакідае за сабой права наказаць за парушэнне дысцыпліны тых, хто хадзіў на акцыі ў працоўны час 17-18 жніўня.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.8(18)