Комментарии
Таццяна Лісічэнка, Новы час

Як гадаваць і разводзіць «вашывых блохаў»?

Аляксандр Лукашэнка падпісаў доўгачаканы дэкрэт «Аб развіцці прадпрымальніцтва». Але гэтая навіна чамусьці не вельмі ўзрадавала адмыслоўцаў. Па іх меркаванні, да сапраўднай палёгкі прадпрымальнікам у нас — як да Месяца. Дый робяцца палёгкі не так.

Эканаміст Леанід Заіка лічыць, што ніякія дэкрэты і ўказы сітуацыю з прадпрымальніцтвам у нашай краіне не палепшаць.

«Сацыялагічныя апытанні прадпрымальнікаў паказваюць, што каля 80% прадпрымальнікаў не бачаць ніякіх дыялогаў і паляпшэнняў. Слоў шмат было, але стаўленне да прадпрымальніцтва вызначаецца не ўказамі кіраўніка дзяржавы. І ніколі не вызначалася ўказамі і іншымі працэдурнымі дакументамі. Яно было сфармулявана вельмі шчыра, ад самага пачатку, яно было слушным для сённяшняй улады і адлюстроўвала яе сутнасць. У вобразнай форме яно гучала, як «вашывыя блохі». Як можна зрабіць лепш для «вашывых блохаў», падвысіць іх пладавітасць і актыўнасць?» — задаецца пытаннем эканаміст.

Цалкам артыкул чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)