Общество
Віктор Лістападаў, «Завтра твоей страны»

Як добрыя намеры царквы нішчаць гістарычную спадчыну беларусаў

Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры б’е ў званы: царква не займаецца аховай дастапомнасцяў, якія ёй належаць. Рэстаўрацыя, калі і адбываецца, дык не адпавядае патрабаванням заканадаўства. Пад пагрозай самая старая драўляная культавая пабудова ў Беларусі – Спаса-Праабражэнская царква, пабудаваная ў 1627 годзе як уніяцкая.

У звароце ў пракуратуру Докшыцкага раёна старшыня таварыства Антон Астаповіч адзначае, што ў Спаса-Праабражэнскай царкве ў вёсцы Порплішча Докшыцкага р-на, якая ўнесеная ў Дзяржспіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Беларусі, «вядзецца расфарбоўка драўляных дэкаратыўных элементаў алтароў, ківотаў, унікальнай барочнай скульптуры, металічных акладаў абразоў і іншых прадметаў інтэр’ера алейнымі фарбамі».

«Рамонт» адбываецца без навукова-абгрунтаванай праграмы, праектна-каштарыснай дакументацыі, узгадненняў і дазволу Міністэрства культуры, без навуковага кіраўніцтва. Як вынік — неабгрунтаваныя змены і пашкоджанні гісторыка-культурнай каштоўнасці.

«Неацэнны скарб нацыянальнага багацця пэцкаюць алейнымі фарбамі»

Царква ў вёсцы Порплішча з’яўляецца помнікам народнага дойлідства з рысамі класіцызму. Яна ўнікальная сваімі інтэр’ерамі – фрагменты ацалелага разнога драўлянага алтара, пакрытага раслінна-арнаментальным дэкорам у стылі барока, ківоты, скульптура анёлаў, абразы, аклады, іканастас – усё XVII–канца XVIII стст.

— Гэтая царква — рэальна самая старая драўляная культавая пабудова ў Беларусі, — даводзіць Антон Астаповіч. — І зараз усё яе хараство, неацэнны скарб нацыянальнага багацця мясцовыя гора-рамонтнікі па ініцыятыве прыхода пэцкаюць алейнымі фарбамі, псуючы аўтэнтычнае аздабленне царквы, што з’яўляецца ўжо нават крымінальным злачынствам.

Антон Астаповіч накіраваў таксама ліст у Докшыцкі райвыканкам аб прыцягненні да адказнасці па артыкулах 9.3 і 9.4 Адміністрацыйнага кодэксу. Ён настойвае, каб былі складзеныя адміністрацыйныя пратаколы і пачалася судовая працэдура. У Віцебскі аблвыканкам старшыня таварыства аховы помнікаў звярнуўся з просьбай пракантраляваць складанне пратаколу, а ў Міністэрства культуры — з просьбай афіцыйна спыніць работы і правесці пазапланавую праверку выканання заканадаўства ў галіне аховы культурнай спадчыны ў Докшыцкім раёне.

Астаповіч лічыць, што гісторыка-культурную каштоўнасць можна яшчэ выратаваць, аднак выказвае перасцярогу:

— Гэта прыходскі аб’ект, і можна прагназаваць, што аднаўленне будзе адкладзена на невядомую перспектыву. Занадта шмат заліта там алейнымі фарбамі. Калі казаць пра матерыяльныя выдаткі, атрымліваецца, што каб ліквідаваць сляды рамонту і вярнуць першапачатковы выгляд, трэба выдаткаваць разоў у 50 болей, чымсьці на сам рамонт.

«Гэта становіцца тэндэнцыяй – царква робіць з будынкамі, што хоча»

У Беларусі ў апошнія гады атрымліваецца так, што царква з самымі добрымі намерамі бярэцца за аднаўленне помнікаў архітэктуры. Аднак робіць гэта так, як выглядяе лепей з пункту гледжання святароў. Напрыклад, на старажытным храме ўзводзяцца купалы, як на царкве Уваскрашэння Хрыстова у Клецку, якая знаходзіцца ва ўласнасці праваслаўнага прыхода і месціцца ў будынку, узведзеным напрыканцы XVII стагоддзя ў якасці касцёла дамініканскага кляштара.

Працяг артыкула чытайце тут.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)