«Яйцы — гэта добра, але не замест мазгоў»

Расейскі тэлежурналіст Сяргей Дарэнка пакінуў у сваім твітэры некалькі запісаў наконт таго, пра што размаўляў зь беларускім кіраўніком.

Вось адна такая нататка: «Лукашэнка круты: сказаў, што ў эўрапейскіх лідэраў няма яец. Я запярэчыў: у Сарказі ёсьць. Лукашэнка прысудзіў: і ў Сарказі няма!»

Пісьменьнік-сатырык Віктар Шандаровіч такім чынам ацаніў гэты дыялёг:

«Мой уралягічны камэнтар будзе даволі кароткі: што яйцы — гэта карысна, яйцы — гэта добра, але не замест мазгоў. Прыведзны дыялёг цалкам адпавядае інтэлектуальнаму ўзроўню як Сяргея Леанідавіча, так і Аляксандра Рыгоравіча».

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)