Общество
Дзіяна Пінчук, Новы час

«Я хаваю кнігі… Няхай здымаюць гэтую прэмію!»

Паслугамі публічных бібліятэк, па статыстыцы, карыстаецца больш за 33% жыхароў Беларусі. У той жа час ідзе імклівае скарачэнне бібліятэк вясковых.

Мы завіталі ў адну з такіх вясковых бібліятэк, якая знаходзіцца ў аграгарадку Новыя Дарогі Старадарожскага раёна. Размяшчаецца яна, як гэта звычайна бывае, у доме культуры, побач з поштай ды сельсаветам. Гэта невялічкі пакой са старой драўлянай рыпучай падлогай.

У бібліятэцы няма вады, бібліятэкарка вымушана хадзіць у калонку ледзь не за паўкіламетры. І ў маразы таксама. Толькі нядаўна правялі ў сельсавет каналізацыю, але, каб забяспечыць бібліятэку натуральнымі ў сучаснай дзяржаве ўмовамі — нават не ідзе і гаворкі.

Бібліятэкам даводзяць шмат планаў, але самы сумны — план па спісанні старых кніг. Калі яго не выконваеш, пазбаўляюць прэміі. У макулатуру павінны ісці менавіта бібліятэчныя кнігі, іх нельга замяніць, напрыклад, газетамі. Таму, як расказвае бібліятэкарка Галіна Бяляўская, гэта ёй даецца вельмі складана: «Я хаваю кнігі, шкада ж! Я лепш дзеткам інтэрнацкім аддам, што па суседстве размяшчаюцца… Няхай здымаюць гэтую прэмію!»

Цалкам артыкул чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)