Общество
Настасся Шамрэй, Таццяна Гаўрыльчык, «Наша Нiва»

«Хто яшчэ хоча ў прэзідэнты?» (відэа)

Прадстаўнікі моладзі Беларускай хрысціянскай дэмакратыі зладзілі 3 красавіка на рынку ў Ждановічах палітычны перформанс. Акцыя складалася з дзвюх частак: спачатку ўдзельнікі акцыі звярнуліся да інтэрнэт-супольнасці падтрымаць блогера Будзіміра і дзейнічаць, выходзіць за межы інтэрнэту і праводзіць розныя мерапрыемствы для людзей, якія «не ў тэме» палітычнай сітуацыі.

У другой частцы акцыі грамадскія актывісты шакавалі сваім перформансам наведвальнікаў «Свету Моды» і рынку «Ждановічы». Адзін з удзельнікаў выступіў у ролі КДБшніка і каля 30 хвілінаў вадзіў за сабой на вяроўцы з мяшком на галаве «кандыдата ў прэзідэнты». Як прайшоў перформанс, а таксама як рэагавалі на гэтае відовішча жыхары сталіцы, глядзіце ў відэарэпартажы.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)