Лица

Хто стаіць за «Лістападам» і што сёлета ад яго чакаць

Як быць экспертамі ў кіно і жыць у краіне, дзе няма буйных кінапраектаў? Як арганізоўваць фестываль кінамастацтва, нягледзячы на фінансавыя цяжкасці, і з кожным годам набіраць абароты?

Напярэдадні 23-й эдыцыі «Лістапада» мы пагутарылі з камандай арганізатараў, каб даведацца, хто стаіць за буйнейшым кінаівэнтам у краіне.

З кім гутарым?

Ігар Сукманаў – дырэктар праграм гульнявога кіно, дырэктар конкурсу фільмаў для дзіцячай і юнацкай аўдыторыі «Лістападзік»

Ірына Дзям’янава – дырэктарка праграм дакументальнага кіно

Аляксандра Макарэвіч – памочніца дырэктара праграм гульнявога кіно

Вольга Рудак – памочніца дырэктаркі праграм дакументальнага кіно

Як вы трапілі ў каманду «Лістапада»?

Ірына Дзям’янава: Я не памятаю дакладна калі, але з «Лістападам» я пачала працаваць у якасці чальца прафесійнага журы кінематаграфістаў. Тагачасная дырэктарка фестывалю Валянціна Сцяпанава прапанавала дадаць да праграмы конкурс негульнявога кіно – і мы пачалі. Вырашылі адразу паказаць пару дакументальных фільмаў для вузкага кола – тады гэта былі нашыя сябры-кінематаграфісты з піцерскага фестывалю «Послание к человеку». Гэтыя паказы не былі звышпаспяховымі, але пэўную ўвагу кіношнай супольнасці да сябе прыцягнулі.

Канешне, цяпер я разумею, што арганізацыя была даволі наіўнай: паказы ў маленькіх залах на 30-50 чалавек, фільмы круціліся з DVD, але намі кіраваў тады вялікі энтузіязм! У некаторых момантах мне сёння не хапае гэтай камернасці, але ўсё кампенсуецца ўзроўнем фільмаў, якія мы дэманструем сёння.

Ігар Сукманаў: Для мяне «Лістапад» – натуральны працяг майго жыццёвага шляху, бо з любоўю да кіно я нарадзіўся. Я памятаю першы фестываль, які я наведаў: гэта быў прывоз фільмаў Маскоўскага кінафестывалю ў Менск у 1981 годзе. Я сябе яшчэ не так добра ўсведамляў, але гэтую падзею памятаю добра. Пасля я атрымаў журналісцкую адукацыю, скончыў ВГІК, працаваў валанцёрам на кінафестывалях у Маскве і Сан-Францыска. С 2003 пачаў штогод, забіваючы на працу, ездзіць на Канскі кінафестываль, і гэта было фантастычна: кожны вечар я ішоў амаль дзве гадзіны пешшу з паказаў да таго мястэчка, дзе жыў. Ідзеш, увесь захоплены, ва ўражаннях ад убачанага, а вакол – мора, Каны.

Мая гісторыя з «Лістападам» пачалася яшчэ з ВГІКаўскай тусоўкі.

Працяг тут.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)