Коктейль

«Хто Край свой бязмерна любіць». Сюрпрыз ад «Будзьмы!» да Сусветнага дня паэзіі

Кампанія «Будзьма беларусамі!» запускае новую лінейку цішотак з цытатамі беларускіх пісьменнікаў.

21 сакавіка па ўсім свеце адзначаецца Дзень паэзіі. З гэтай нагоды кампанія «Будзьма беларусамі!» распачала выпуск літаратурнай лінейкі цішотак з цытатамі класікай беларускай літаратуры.

Першымі ў літаратурнай лінейцы сталі чатыры прынты з цытатамі Уладзіміра Караткевіча, Ларысы Геніюш, Яўгеніі Янішчыц і Янкі Купалы.

— Сваёй лінейкай мы дэманструем: беларуская культура агулам, а літаратура ў прыватнасці — невычэрпная крыніца для натхнення, — тлумачаць аўтары ідэі.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.9(35)