«Хочаце такую «бясплатную адукацыю» для вашых дзяцей? Едзьце на Кубу!»

Кіраўнік правваабарончага цэнтра «Вясна» Алесь Бяляцкі спадзяецца, што са смерцю чырвонага Кастра на Кубе пачнецца вяртаньне да нармальнага жыцьця.

Алесь Бяляцкі на кубінскай аграсядзібе

Пра гэта правваабаронца піша на сваёй старонцы ў Фэйсбуку:

«27 лiстапада. Памер Фiдэль Кастра. Еўраньюс бясконца паутарае пра кубiнскiя "дасягненьнi" -- "бясплатную медыцыну i адукацыю". Я чалавек не зласьлiвы, але калi чую гэтую прапагандысцкую мантру, разьлiчаную на еурапейскiх левакоў ды постсавецкі электарат, вось жа, думаю я, каб вы самi на сваей скуры адчулi гэтыя «кубiнскiя даброты», засьпявалi б зусiм па-iншаму».

Алесь Бяляцкі двойчы быў на Кубе з праваабарончай мiсiяй. Ён узгадвае, як кожны раз вёз кiлаграмаў па восем лекаў.

- У асноўным для дзяцей, бо «бясплатная» медыцына там - толькі са сваiмi лекамi, яшчэ горш чым у нас, а заробак у доктара - 15-20 еўра ў месяц.

Што да адукацыi, дык апошнiя два класы на Кубе ўлады забiраюць дзяцей з семьяў, трымаюць iх у iнтэрнатах. Так, вучаць, але змушаюць бясплатна працаваць на плантацыях i прамываюць мазгi палiтвучобай. Хочаце такую «бясплатную адукацыю» для вашых дзяцей? Едзьце на Кубу!

Вельмi спадзяюся, што са сьмерцю чырвонага Кастра, якi дзеля сусьветнай рэвалюцыi гатовы быў ахвяраваць усёй Кубай, кiнуць яе ў топку ядзернай вайны, на Кубе пачнецца вяртаньне да нармальнага жыцьця.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)