Общество
Алесь Пілецкі, Еврорадио

Хлопец трапіў у псіхбальніцу за пацыфізм

Ваенкаматы накіроўваюць пацыфістаў на псіхіятрычныя абследаванні, каб высветліць, ці ёсць у іх расстройствы асобы.

“Справа ў тым, што ў ваенкамат я напісаў заяву на Альтэрнатыўную грамадзянскую службу. Пасля чаго з’явіўся па павестцы туды. Псіхіятр мяне накіраваў у абласны дыспансэр”, — расказвае Еўрарадые жыхар Ліды Андрэй Чарнавусаў.

Хлопец прыехаў у Гродна раніцай 2 траўня. Ужо ў абед быў за сценамі псіхдыспансара. Цяпер нават яго сустрэчы з бацькам і маці будуць праходзіць у прысутнасці медперсаналу. Андрэй кажа, што лекары абласной псіхбальніцы нават не агледзелі яго татуіроўкі, якія выклікалі цікавасць у раеннага псіхіятра. Распытвалі толькі пра пацыфізм.

“У дыспансары мяне распытвалі, чаму я такую заяву напісаў. Я ім паведаміў, што мяне бацькі так выхавалі. Есць жа ў нас у дзяржаве права выбару”.

Права выбару будзе каштаваць хлопцу тыдня жыцця, столькі часу ен правядзе ў псіхдыспансары. Гэта мінімум. У выпадку, калі яго схільнасць да пацыфізму прызнаюць хваробай, там давядзецца затрымацца.

Псіхіятр-нарколаг гродзенскага абласнога клінічнага цэнтра “Псіхіятрыя-Наркалогія” Уладзімір Матронічаў супакойвае – пацыфізм хваробай псіхіятры не лічаць. Гэтаксама як рэлігійныя і палітычныя погляды. Ваенкаматы накіроўваюць пацыфістаў на псіхіятрычныя даследаванні, каб высветліць, ці есць у іх расстройствы асобы. Па заканадаўстве толькі хвароба псіхікі можа вызваліць ад службы. А нежаданне забіваць ворагаў хваробай не з’яўляецца.

“Ваенкамат накіроўвае не таму, што ен пацыфіст. Яны лічаць, што ў яго, верагодна, расстройства асобы. Пацыфіст – гэта пацыфіст. А вось расстройства асобы ўваходзіць у загад Міністэрства абароны, як вызваленне ад службы. Вось яны і накіроўваюць. Такая агульнапрынятая практыка”.

Андрэю давядзецца прайсці абследаванне. Займацца ім будзе цэлая група спецыялістаў.

“Есць методыкі, якія дазваляюць вызначыць, расстройства асобы гэта, альбо не. Спецыялісты будуць працаваць – псіхіятры, псіхолагі. Яны будуць працаваць у комплексе і вызначаць. Адна яго заява яшчэ нічога не значыць”.

У Міністэрстве абароны кажуць, што калі ў прызыўніка не знойдуць псіхічных захворванняў, то сам па сабе пацыфізм ад войска яго не ўратуе. Таму што, згодна з законам, палітычныя погляды і рэлігійныя перакананні прычынай для вызвалення ад службы не з’яўляюцца.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)