Халезін: Чаму адкліканьне пасла – новы калідор магчымасьцяў для ЗША

Адзін з кіраўнікоў Беларускага фонду культурнай салідарнасьці Мікалай Халезін на Радыё Свабода пра санкцыі ЗША і новыя магчымасьці для Вашынгтона ў вырашэньні беларускага крызісу пасьля адкліканьня амбасадара Джулі Фішэр.

Вось якім чынам Мікалай Халезін камэнтуе адкліканьне амбасадара ЗША і скарачэньне пэрсаналу амбасады ў Менску як першую рэакцыю ўладаў Беларусі на санкцыі ЗША, абвешчаныя ў гадавіну фальсыфікацыі выбараў і пачатку мірных пратэстаў.

— Гэта панічная гісторыя. Калі ня ведаеш, як укусіць апанэнта, то знаходзіш вось такі фармат. На мой погляд, гэта ўдар па самім сабе, бо гэта нічога не дае рэжыму, але адкрывае новы калідор магчымасьцяў для Злучаных Штатаў, у тым ліку для Джулі Фішэр. Гэта сытуацыя, калі становіцца істотна лягчэйшай праца, калі ты змагаесься зь нелегітымным кіраўніком. Цяпер атрымліваецца, што амэрыканцы маюць поўнае права адмовіцца ад некаторых дыпляматычных мадэляў, якія маюць вельмі шмат абмежаваньняў, а таксама зрабіць тую ж Джулі Фішэр, напрыклад, спэцпрадстаўніком па вырашэньні крызісу.

Гэта зусім іншы статус, ён можа захоўваць за сабой дыпляматычны статус, але пры гэтым адкрывае зусім іншыя магчымасьці. Можна дзейнічаць значна шырэй, чым амбасадар.

А амбасадар у сучасных умовах у Беларусі можа займацца толькі маніторынгам сытуацыі. Што ён яшчэ можа рабіць, калі яго ня слухае ніводная галіна ўлады? Таму я ацэньваю гэта як станоўчы момант для амэрыканцаў і як адмоўны для рэжыму.

Таксама адкрываецца фармат фармаваньня нейкага вялікага міжнароднага лобі, калі амэрыканцы могуць значна шырэй ахопліваць міжнародны кантэкст. Беларусь сёньня — гэта пагроза Эўропе найперш.

Магчыма, Беларусь стане пагрозай сьвету, калі Лукашэнка зоймецца ўжо кантрабандай не цыгарэтаў, а, напрыклад, радыяактыўных адкідаў. Усе цудоўна разумеюць, што калі ён прагаворваецца, то, як правіла, гэта робіць.

У гэтым фармаце ў Джулі Фішэр ёсьць магчымасьць ствараць эўрапейскую кааліцыю, гатовую да жорсткіх захадаў, задзейнічаць міжнародныя структуры. Я ня бачу цяпер у фармаце амбасадараў эфэктыўных мэтадаў.

І гэта не таму, што яны ня хочуць, а таму, што такіх магчымасьцяў цяпер проста няма. Ты пэрманэнтна зьвязаны пагрозай высылкі, разрыву адносінаў і гэтак далей.

Я думаю, што захаваецца неабходны фармат супрацоўнікаў консульства, хай і 5 чалавек. Больш там рабіць цяпер няма чаго. Пытаньне цяпер у міжнароднай каардынацыйнай працы.

Госдеп США: «В Беларуси нарушение прав человека в таком масштабе, что мы просто не можем молчать»

Оцени статью:
1
2
3
4
5
Средний балл - 4.8 (оценок:52)