Коктейль

Выстава World Press Photo адчынілася ў Гродне

Найлепшыя здымкі сусветных прэс-фатографаў можна пабачыць у Цэнтры гарадзкога жыцьця (вул. Кірава, 3) да 23 жніўня. Арганізатар — культурніцка-адукацыйны цэнтар ЦЭХ. Уваход вольны, нагадвае ў вялікім рэпартажы Радыё Свабода.

Усясьветнае прэс-фота году. 1-е месца, адзінкавае фота. Гандураская дзяўчынка Янэля Санчэс плача, калі яе і ейную маці Сандру Санчэс 12 чэрвеня арыштоўваюць памежнікі ЗША ў МакАлене (штат Тэхас). Джон Мур, ЗША, Getty Images

Сем’і імігрантаў перабраліся на плытах праз Рыё-Грандэ з Мэксыкі, пасьля чаго іх арыштавалі ўлады ЗША. Паводле Сандры Санчэс, яна з дачкою месяц перасякала Цэнтральную Амэрыку і Мэксыку, перш чым дабралася да ЗША, каб прасіць палітычнага прытулку. Адміністрацыя Трампа абвясьціла палітыку «нулявой талерантнасьці» на мяжы, у выніку якой імігранты, затрыманыя падчас спробы трапіць у ЗША, маглі падпасьці пад крымінальны перасьлед.

Як вынік, шмат затрыманых бацькоў былі разлучаныя зь дзецьмі, часта іх зьмяшчалі ў розныя вязьніцы. Пасьля таго як гэты здымак абляцеў сьвет, мытнікі і памежнікі ЗША запэўнілі, што Янэля з маці ня трапілі ў лік тысячаў разлучаных сямейнікаў.

Нягледзячы на гэта, публічнае абурэньне супярэчлівай практыкай прымусіла прэзыдэнта Дональда Трампа скасаваць яе 20 чэрвеня.

Падрабязнасці пра выставу паведамляе Радыё Свабода

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(2)