«Выглядае смешна». Палітолаг схадзіў на ток-шоў на БТ і распавёў, чаму там зрываюцца на крык

Дырэктар Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі Андрэй Ягораў падзяліўся сваімі назіраннямі.

Схадзіў я на ток-шоў АНТ «Наша жизнь», тэма тычылася Ўсходняга парнерства.

 Фота АНТ

Некаторыя назіранні:

– Праграма мае ад пачатку зрэжысаваную структуру, каб правесці «правільную лінію».

– Гэта дасягаецца запрашэннем экпертаў з пэўнымі ролямі і ўжо вядомымі ці ўзгодненымі меркаваннямі.

– Баланс экпертаў будуецца так, каб адно меркаванне («правільная лінія») дамінавала, а астатнія былі маргінальнымі.

– Мадэрацыя выбудавана не для рэальнага высвятлення тэмы праграмы, а для падкрэслівання «правільнай лініі», распальвання ці прыцішвання эмоцыяў, перадачы слова.

– Мадэратар сам можа не праводзіць ніякай лініі: падбор і баланс экспертаў усё вырашае.

– Людзі з альтэртыўным меркаваннем адразу запіхваюцца ў пэўную ролю: «апазіцыянер», «за Еўропу» і г.д.

– Удзельнікі крычаць (хаця і не ўвесь час) і выстрэльваюць па некалькі розных тэзісаў за рэпліку. Напрыклад: «Усходняе партнерства карыснае, але слаба. Мы роўныя з еўрапейскімі краінамі. Не трэба нас нахіляць і навязваць. Дайце канткрэтных праектаў».

– Паколькі мадэрацыя фармальная, то ніхто не разбіраецца з кожным тэзісам.

– Адпаведна, рэагаваць на канкрэтны тэзіс можна толькі перабіваючы апанента, таму пачынаецца крык.

– Дасведчаныя ўдзельнікі, пачынаючы сваю рэпліку, гавораць нармальна, а потым паступова нарошчваюць гук, каб было меньш магчымацяў перабіць. Выглядае смешна.

– Калі табе даюць слова, то сказаць можна што заўгодна (але не факт, што іншыя дадуць дагаварыць). Што застанецца ў канчатковай версіі – невядома, бо Джонні робіць усім мантаж.

Што можна рабіць:

– не гуляць сцэнарную ролю, а спрабаваць весьці сваю гульню;

– выстрэльваць нечаканымі тэзамі ці пытаннямі;

– рэагаваць па сітуацыі: рыхтаваць нейкія тэзы асаблівага сэнсу няма, бо ўставіць іх хутчэй за ўсё не атрымаецца.

Вывад:

– хадзіць туды можна, але безсэнсоўна.

Фрагмент:

– (малады перспектыўны палітык): Мы патрабуем роўных адносінаў да нас як да еўрапейскай краіны, не трэба нам навязваць свае каштоўнасці і вучыць нас!

– (я, перабіваючы): А-а-а! Так вы дарослыя? А чаму ж вы працягваеце браць грошы на кішэнныя расходы?!

– (малады перспектыўны палітык, трохі разгублена): Якія грошы?

– (я): Крэдыты ЕБРР і ЕІБ, напрыклад…

– (усе правільныя эксперты): крыкі, што яны нам непраста даюць, а ім самім выгадна.

– агульны крык.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(37)