Юлія Аляксандрава
Вялікі канцэрт N.R.M. (фота)

Гурт N.R.M. адсвяткаваў дзень народзінаў акустычным канцэртам у КЗ «Мінск», раздаючы гледачам калядныя падарункі і ўзгадваючы розныя перыяды музычнага праекта.

Вялікі канцэрт N.R.M.

Вялікі канцэрт N.R.M.

Вялікі канцэрт N.R.M.

Падчас канцэрта гучалі песні розных часоў і нават розных музычных праектаў: гурта «Мроя», а таксама з дыскаў «Я нарадзіўся тут», «Святы вечар»…

– Відаць, для многіх гэта была прэм’ера песні! – зазначыў Лявон Вольскі, праспяваўшы «Зямлю» -- песню «Мроі».

Вялікі канцэрт N.R.M.

Вялікі канцэрт N.R.M.

Вялікі канцэрт N.R.M.

– Вы не думайце, што ўсё будзе так нудна, – падбадзёрыў залю Лявон Вольскі пасля першых лірычных песень. – Будуць яшчэ розыгрышы, падарункі!

Вялікі канцэрт N.R.M.

Вялікі канцэрт N.R.M.

І чаканні заінтрыгаваных прыхільнікаў лідэр N.R.M. не падмануў. Вольскі паказваў калегам раздрукаваны план залі, тыя наўздагад асадкай ставілі там кропку і «траплялі» на нечыя месца, уладальнікі якіх атрымлівалі ад музыкаў перадкалядныя падарункі.

Вялікі канцэрт N.R.M.

Вялікі канцэрт N.R.M.

Вялікі канцэрт N.R.M.

Яшчэ адзін святочны канцэрт, толькі ўжо электрычны, «NRM» зграе 10 лютага ў клубе «Рэактар».

– Прыходзьце! – запрашаў прыхільнікаў Лявон са сцэны КЗ «Мінск». – Месца хопіць усім!

Квіткі ўжо ў продажы (толькі танцпол).

Да 31 снежня – 30 000 рублей

З 1 да 15 студзеня 2010 – 35 000 рублей

З 16 да 31 студзеня – 40 000 рублей

З 1 да 9 лютага – 45 000 рублей

У дзень канцэрта – 50 000 рублей

Дадатковая інфармацыі і замова квіткоў: Velcom 655 55 96, МТС 655 55 96, гарадскі 280 15 10, а таксама праз сайт soundline.by.

Оцени статью:
1
2
3
4
5
Средний балл - 0 (оценок:0)