Вячорку і Грышчэню далі па 15 сутак

Прайшлі суды над затрыманымі ў пятніцу 27 ліпеня моладзевымі актывістамі. Суд Заводзкага раёну сталіцы прысудзіў сына старшыні Партыі БНФ Франка Вячорку да 15 сутак адміністрацыйнага арышту. Яго затрымалі на вуліцы Мясьнікова, у хлопца знайшлі ўлёткі з заклікам узяць удзел у сьвяткаваньні 17-й гадавіны прыняцьця Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце.

15 сутак далі і маладафронтаўцу Яраславу Грышчэню. Яго таксама затрымалі ўдзень 27 ліпеня на падыходзе да Плошчы Незалежнасьці і знайшлі пры вобшуку ўлёткі. Праўда, суд Ленінскага раёну Менску «не зьвярнуў на гэта ўвагу» на такую драбязу. Грышчэня атрымаў суткі за «нецэнзурную лаянку».

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)