Вячаславу Сіўчыку — 50
Сёння 50 гадоў майму сябру — аднаму з першых палітвязняў, кінутых рэжымам у турму; аднаму з галоўных арганізатараў Плошчы-2006, якую не асмеліліся разганяць брутальна, але якую не даравалі менавіта яму; аднаму з палітычных выгнаннікаў-эмігрантаў, які, аднак, па сваім характары не здольны з’ехаць далёка ад Беларусі…
Аднаму з тых змагароў за нармальную Беларусь, разам з кім дыктатар цкаваў усю сям’ю… Вячаславу Сіўчыку.
З днём народзінаў, Слава! Здароўя табе і добрых паплечнікаў побач! Не перастаю захапляцца тваёй стойкасцю — я б на тваім месцы не вярнулася б у Менск ніколі… Дык няхай твае мары здзейсняцца, шаноўны сябра!
Віншую таксама тваю маму Галіну Васільеўну — гераічную жанчыну — і зычу ёй моцнага здароўя.
P.S.
“Салідарнасць” таксама віншуе Вячаслава і зычыць яму шмат добрых навінаў.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное