Сяргей Кайко, Новы час

«Вы што, хочаце назад у 90-я?»

У сённяшнім перадвыбарным дыскурсе на асобным рахунку — афіцыйная рыторыка пра ліхія і страшныя 1990-я гады. Маўляў, вы — тыя, хто за перамены, — хочаце туды вярнуцца? Жадаеце зноў спазнаць той грамадскі хаос, тую эканамічную няпэўнасць, тое палітычнае бязладдзе?

Кацярына Карстэн — адна з зорак беларускага спорту, якая заззяла ў 1990-я. Фота noc.by

Так, усяго хапала ў тыя ліхаманкавыя часы. Беларусь толькі паўставала на руінах Саюза, які з грукатам ляснуўся. Краіна рабіла першыя крокі — упоцемку і навобмацак — і, натуральна, налятала на дзвярныя вушакі.

Калісьці навукоўцы напішуць пра гэта ёмісты акадэмічны трактат, у якім усё аб’ектыўна і старанна падсумуюць. Але ж мы тут мусім гаварыць пра спорт, і менавіта гэтая тэма ў разрэзе параўнальна нядаўняга мінулага адкрываецца вельмі цікавым бокам.

Якім быў беларускі спорт у 1990-я? Калі коратка, то стракатым, захапляльным і не саромным. Давайце разбірацца, успамінаць і настальгаваць.

Цалкам артыкул чытайце тут

Оцени статью:
1
2
3
4
5
Средний балл - 4.8 (оценок:21)