Политика
Валянціна Лаеўская, «Радыё Рацыя»

«Воля беларускага народа не была пачута»

Народы свету павінны самі вырашаць, якую ўладу яны сабе жадаюць. З такой заявай выступіла 5 лютага прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайтэ на Міжнароднай канферэнцыі ў пытаннях бяспекі ў Мюнхене. Былы кандыдат у прэзідэнты Рыгор Кастусёў лічыць, што насамрэч пажаданне народу Беларусі не было пачута.

Захад можа "дапамагчы саспець любому народу", але не можа дыктаваць яму, якую сістэму ды якую ўладу ён павінен абіраць. "Гэта тычыцца і Эгіпту, і Беларусі", – падсумавала літоўскі лідар.

Былы кандыдат ў прэзідэнты ад партыі БНФ Рыгор Кастусёў адзначае: так я згодны, што народ павінен вызначаць, але ці ў Беларусі народ выказаўся за Александра Лукашэнку.

- Да гэтай пары ніхто толкам не ведае, а колькі сапраўды прагаласавала за кожнага кандыдата. Адназначна магу запэўніць, што Лукашэнка не набраў тых 80 працэнтаў, якія афіцыйна аб'явіла дзяржаўная прапаганда, якія аб'явіла Цэнтральная выбарчая камісія. Па некаторых рэгіёнах, асабліва ў вялікіх гарадах, падтрымка Лукашэнкі выглядала да 35 працэнтаў, не больш. Да гэтай пары паміж Еўропай і Расіяй адбываецца прыхаваная гульня. У гэтай гульні слаба праглядаюцца інтарэсы Беларусі.

Рыгор Кастусёў адзначае, што ў Еўропе, асабліва ў некаторых краінах, перамагае эканамічны прагматызм над каштоўнасцямі. Гэты прагматызм падтрымліваюць і некаторыя беларускія палітыкі, якія лічаць, што Еўропа з Расіяй павінны дамаўляцца пра тое, якой павінна быць Беларусь.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)