Вольга Барабаншчыкава
У 20 год Playboy прапанаваў Барабаншчыкавай здымкі для амерыканскага выдання часопіса. Ужо быў нават куплены білет на самалёт, але ў самы апошні момант Вольга перадумала. Яе вельмі турбавала, што скажуць на фотаздымкі яе родныя і блізкія.
Яшчэ задоўга да перамогі на “Уімблдоне” і паўфіналу Алімпійскіх гульняў, Барабаншчыкава марыла стаць танцаўшчыцай альбо актрысай. Ажыццявіць гэта яна, на жаль, змагла толькі пасля траўмы, якая перашкодзіла далейшай спартыўнай кар’еры тэнісіткі. Нечакана для ўсіх Вольга перакваліфікавалася ў спявачку — нядаўна выйшаў яе дэбютны альбом “Дарога ў неба”.
Фота Міхаіла Маругі
Читайте еще
Избранное